Парламенцкія выбары ў Германіі (1912)
12 студзеня 1912 года | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 84,9% | ||
Партыя: | СДПГ | Партыя цэнтра | Нацыянал-ліберальная партыя |
Мінулая колькасць месцаў: | 43 | 105 | 54 |
Месцаў атрымана: | 110 (▲67) | 91 (▼14) | 45 (▼9) |
Галасоў: | 4 250 400 (34,8%) |
1 996 800 (16,4%) |
1 662 700 (13,6%) |
Змена долі галасоў: | ▲5,8% | ▼3,0% | ▼0,9% |
Партыя: | Прагрэсіўная народная партыя | Нямецкая кансерватыўная партыя | Польская партыя |
Мінулая колькасць месцаў: | 49 | 60 | 20 |
Месцаў атрымана: | 42 (▼7) | 43 (▼17) | 18 (▼2) |
Галасоў: | 1 497 000 (12,3%) |
1 126 300 (9,2%) |
441 600 (3,6%) |
Змена долі галасоў: | ▲1,4% | ▼0,2% | ▼0,3% |
Вынікі выбараў у Рэйхстаг (1912) |
Федэральныя выбары былі праведзены ў Германскай імперыі 12 студзеня 1912 года. Хоць Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) атрымоўвала большасць галасоў на ўсіх выбарах з 1890 года, яна ніколі не выйгравала большасць месцаў, і на выбарах у 1907 годзе яна атрымала менш за палову месцаў, нягледзячы на атрыманне больш за мільён галасоў[1]. Аднак на гэтых выбарах партыя выйграла больш чым у два разы больш галасоў другой па велічыні партыі Цэнтра і стала самай вялікай партыяй, выйграўшы 110 з 397 месцаў[2].
Расклад сіл ва ізноў абраным рэйхстагу зрабіў магчымым кааліцыю большасці з партый, варожых або амбівалентных кіруючым элітам Германскай імперыі, — сацыял-дэмакратаў, партыі цэнтра і лева-ліберальных прагрэсістаў. Следствам гэтай магчымасці можна было ўбачыць вотум недаверу ўраду Тэабальд фон Бэтман-Гольвега па справе Саверна ў 1913 годзе і Пастанову аб міры Рэйхстага 1917 года. Тым не менш Цэнтр і прагрэсісты не жадалі дзейнічаць паслядоўна ў апазіцыі, у выніку чаго ўрад у значнай ступені свабодна дзейнічаў паводле свайго меркавання.
Некаторыя гісторыкі, такія як Фрыц Фішэр, выказалі здагадку, што Першая сусветная вайна была часткова вынікам стратэгіі кансерватыўных прускіх юнкераў, каб справіцца з гэтым вынікам[3]. Імкнучыся ўзмацніць падтрымку кансерватыўных партый і палітыкі, каб адцягнуць насельніцтва ад СПД, яны спадзяваліся падняць патрыятызм у знешнім канфлікце з Расіяй ці іншай усходнееўрапейскай дзяржавай, такой як Сербія. Іншыя аўтары, такія як Найл Фергюсан, лічаць, што нямецкія кансерватары былі амбівалентныя ў вайне, баючыся, што страты ў вайне будуць мець катастрафічныя наступствы, і нават паспяховая вайна можа адштурхнуць насельніцтва, калі яна будзе доўгай або цяжкай[4].
Абраны на гэтых выбарах дэпутат ад Меца і член СДПГ Жорж Вайль перабег у Францыю ў пачатку Першай сусветнай вайны.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Партыя | Галасоў | % | Месцаў | +/– |
---|---|---|---|---|
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі | 4 250 400 | 34,8 | 110 | ▲67 |
Партыя цэнтра | 1 996 800 | 16,4 | 91 | ▼14 |
Нацыянал-ліберальная партыя | 1 662 700 | 13,6 | 45 | ▼9 |
Прагрэсіўная народная партыя | 1 497 000 | 12,3 | 42 | ▼7 |
Нямецкая кансерватыўная партыя | 1 126 300 | 9,2 | 43 | ▼17 |
Польская партыя | 441 600 | 3,6 | 18 | ▼2 |
Свабодна-кансерватыўная партыя | 367 200 | 3,0 | 14 | ▼10 |
Эканамічны саюз | 304 600 | 2,5 | 10 | ▲5 |
Эльзас-Латарынгская партыя | 162 000 | 1,3 | 9 | ▲2 |
Нямецка-Гановерская партыя | 84 600 | 0,8 | 5 | ▲4 |
Нямецкая рэфармісцкая партыя | 51 900 | 0,4 | 3 | новая партыя |
Дацкая партыя | 17 000 | 0,1 | 1 | 0 |
Нямецкая аграрная ліга | 245 100 | 2,0 | 2 | ▼6 |
Баварскі сялянскі саюз | 2 | ▲1 | ||
Іншыя | 2 | ▼1 | ||
Несапраўдных галасоў | 53,100 | – | – | – |
Усяго | 12 260 600 | 100 | 397 | 0 |
Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка | 13 352 900 | 84,9 | – | – |
Крыніца: Nohlen & Stöver, DGDB |
Зноскі
- ↑ Nohlen & Stöver, pp. 774—789
- ↑ Nohlen & Stöver, p. 789
- ↑ Germany's Aims in the First World War . — W. W. Norton & Company , 1961. — ISBN 0-393-09798-6.
- ↑ The Pity of War: Explaining World War I. — New York: Basic Books, 1999. — ISBN 0-465-05712-8.